Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 18 04.03.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці "Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ сакавіка 2013 г. № 18 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладаемы праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.03.2013 № 18



Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Сядзіба Ваньковіча (XIX ст.): сядзібны дом, алея, па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000261 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «ТАПАС – праект» таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТАПАС» з улікам праектнай прапановы па будаўніцтве жылых дамоў з падземнай гараж-стаянкай і адміністрацыйнымі памяшканнямі, адобранай рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка- культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ад 24 кастрычніка 2012 г. (пратакол № 197).

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні меж зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 2,72 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой існуючай аўтамабільнай стаянкі да берага канала Сляпянскай воднай сістэмы;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па беразе канала Сляпянскай воднай сістэмы;

на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыі сядзібнага дома;

на захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыі сядзібнага дома, далей у створы з гэтай агароджаю да лініі, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой існуючай аўтамабільнай стаянкі.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

комплексная рэгенерацыя тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая прадугледжвае захаванне існуючых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (сядзібны дом, алея, уязная брама, летняя тэраса) і аднаўленне страчаных фрагментаў парка, элементаў добраўпарадкавання, будынкаў і збудаванняў, а таксама новае будаўніцтва, неабходнае для функцыянавання сядзібнага дома;

рэстаўрацыя, рамонт і (або) рэканструкцыя існуючых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (сядзібнага дома, уязной брамы);

археалагічныя раскопкі з мэтай пошуку, вывучэння і аднаўлення страчаных будынкаў і збудаванняў сядзібна-паркавага комплексу;

будаўніцтва новых і (або) рэканструкцыя існуючых інжынерных збудаванняў і сетак, неабходных для эксплуатацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

рэканструкцыя існуючай плоскаснай аўтамабільнай стаянкі;

будаўніцтва гасцявых плоскасных аўтамабільных стаянак, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з аднаўленнем яе гістарычнага характару.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,43 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сістэмы;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з галоўным фасадам сядзібнага дома;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой існуючай аўтастаянкі;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы са стацыянарнай агароджай тэрыторыі сядзібнага дома.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны і водныя басейны, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй да двух паверхаў з мансардай;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых сетак, а таксама пракладка неабходных для функцыянавання забудовы квартала новых інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 4,35 га.

16. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сістэмы;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бардзюрным камені праезнай часткі вул. Ваньковіча;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад вугла стацыянарнай агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ў створы з 3-м Парніковым завулкам;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы ахоўнай зоны і зоны рэгулявання забудовы.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

Дадатак да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Сядзіба Ваньковіча (ХІХ ст.):

сядзібны дом, алея, па

вул. Філімонава, 24 у г. Мінску»



Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Сядзіба Ваніковіча (ХІХ ст.): сядзібны дом, алея,

па вул. Філімонава, 24 у г. Мінску»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №577-Ц от 30.11.2012 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2013 год Постановление Минтранс РБ №5 от 28.02.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 31 декабря 2010 г. № 106 Постановление Минтранс РБ №10 от 09.04.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 1 сентября 2011 г. № 52 Постановление Минтранс РБ №12 от 03.05.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 сентября 2005 г. № 56 Постановление Минтранс РБ №16 от 07.06.2013 О некоторых вопросах пользования платными автомобильными дорогами Постановление Минтранс РБ №23 от 28.06.2013 Об установлении перечня топливных карт, посредством которых взимается плата за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам в режиме оплаты по факту, предоплаты и залоговая стоимость устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2013 О внесении изменений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №20 от 17.06.2013 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 июля 2007 г. № 42 и от 8 октября 2008 г. № 103 Постановление Минтранс РБ №14 от 31.05.2013 Об установлении формы свидетельства о подготовке, переподготовке водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №17-П от 11.06.2013 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь